З узнагародай!

Граматай Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта за асабісты ўклад у развіццё прафсаюзнага руху, плённую працу па абароне працоўных правоў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў работнікаў, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці і ў сувязі  са Святам працы ўзнагароджана старшыня Ляхавіцкай раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу
Ірына ЧУРА.
Падзячным пісьмом Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта за асабісты ўклад у развіццё прафсаюзнага руху, плённую працу па абароне працоўных правоў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў работнікаў, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці і ў сувязі са Святам працы адзначана намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, член пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі   Дараўскага ВПК  ДС – СШ Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Святлана БІРУКОВА.