31 мая на тэрыторыі Брэсцкай вобласці з мэтай прафілактыкі дзіцячага дарожна- транспартнага траўматызму будзе праводзіцца адзіны дзень бяспекі дарожнага руху «Увага — дзеці!»

Наперадзе лета, а, значыць, пасля 9 месяцаў вучобы школьнікі зменяць падручнікі і парты на вулічныя забавы і адпачынак. Найбольш актуальнай праблемай для супрацоўнікаў ДАІ у гэты час становіцца дзіцячы дарожна-транспартны траўматызм. Статыстыка сведчыць, што менавіта падчас летніх канікулаў па- вялічваецца колькасць дарожных здарэнняў з удзелам дзяцей. Сярод распаўсюджаных парушэнняў правілаў дарожнага руху, што прыводзяць да аварый, — раптоўны выхад на праезную частку з-за транспартных сродкаў і пераход дарогі па-за ўстаноўленымі месцамі.
З пачатку года на Брэстчыне зарэгістраваны 9 ДТЗ з удзелам непаўналетніх, у якіх 2 дзяцей загінулі, 7 атрымалі траўмы. Улічваючы небяспеку, бацькам неабходна нагадаць дзецям дарожную грамату і вучыць уменню правільна ацэньваць дарожную сітуацыю.
Ды і асабістым прыкладам неабходна паказваць выкананне ПДР. Выходзячы на дарогу, спыніце размовы. Дзіця павінна прывыкнуць, што пераходзіць праезную частку можна толькі ва ўстаноўленых месцах, на зялёнае святло светлафора і быць вельмі ўважлівым. Не дазваляйце малым гуляць каля дарогі. Прыцягвайце дзяцей да назірання за дарожным становішчам: паказвайце тыя машыны, якія рыхтуюцца паварочваць, едуць з вялікай скорасцю і г.д. Не выходзьце з рабятамі з-за транспартных сродкаў, будынкаў, дрэваў, не агледзеўшы папярэдне дарогу.
Мікалай ДЫЛЕЎСКІ,
старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *