«Міс абаянне» жыве ў Ляхавічах. Ляхавічанка прывезла тытул з абласнога конкурсу «Міс Вясна-2021»

Спорт, творчасць, самадзейнасць, вучоба – імёны ляхавічан часта гучаць у спісах пераможцаў або дыпламантаў у розных спаборніцтвах і конкурсах. 21 красавіка ў Брэсцкім грамадска-культурным цэнтры адбыўся фінал абласнога конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства «Міс Вясна-2021». Прадстаўніца Ляхавіцкага раёна гімназістка Анастасія Шкут вярнулася з конкурсу з тытулам «Міс абаянне».

У конкурсе прынялі ўдзел прыгажуні з Баранавічаў, Пінска, Кобрынскага, Камя-нецкага, Івацэвіцкага, Ляхавіцкага, Брэсцкага, Баранавіцкага і Пінскага раёнаў, якія сталі лепшымі на рэгіянальных этапах конкурсу.

У фінальным туры ўдзельніцам трэба было падрыхтаваць відэа-прэзентацыю пра сябе і свае дасягненні. Конкурс прамоўніцкага майстэрства быў прысвечаны малой радзіме і яе славутасцям. Таксама дзяўчаты змаглі прадэманстраваць свае крэатыў і майстэрства ў творчым конкурсе, а яшчэ паўдзельнічалі ў дэфіле ў вячэрніх уборах і нацыянальных касцюмах.

– Калі шчыра, не думала доўга, удзельнічаць ці не. Адразу пагадзілася, бо вельмі люблю такія мерапрыемствы. Па-першае, гэта вельмі ціка-ва і смела. Па-другое, хаце-ла б паказаць часцінку таго, што магу, расказаць пра сваю малую радзіму. А яшчэ атрымаць бясцэнны вопыт, – дзеліцца ўражаннямі Анастасія.

Да конкурсу давялося рыхтавацца старанна і доўга.

– Бліц-апытанне было са-мым хвалюючым іспытам не толькі для мяне, але і для ўсіх удзельніц. У падрых-тоўцы да творчага нумара мне дапамог дарагі мне чалавек. Мы выканалі песню на беларускай мове, – расказала Анастасія Шкут.

– Ці хвалявалася? Вядома! Перажывала вельмі моцна. Аднак я разумела, што ў мінулым – вялікая праца. Да таго ж мяне падтрымлі-вала мая сям’я. Хацелася б падзякаваць першаму сакратару Ляхавіцкага РК ГА «БРСМ» Яўгенію Сінілу за такую выдатную магчымасць і ўсім-усім, хто дапамагаў рыхтаваць нумары, – адзначыла Анастасія Шкут.

Ірына КУЗЬМІЧ.
Фота з архіва Анастасіі ШКУТ.