Дзень нараджэння на дваіх. Другі месяц вясны на Ляхавіччыне ўпрыгожаны 14 нараджэннямі

Другі месяц вясны на Ляхавіччыне ўпрыгожаны 14 нараджэннямі.
Супрацоўнікі аддзела загса райвыканкама выдалі шчаслівым бацькам 11 адпаведных пасведчанняў, яшчэ тры выдадзены ў сельвыканкамах. Красавік стаў месяцам мужчынскім: 11 народжаных хлопчыкаў супраць трох дзяўчынак.

Зарэгістравана нараджэнне двайнят – Давіда і Дарыны. Малышы ў сям’і сталі па ліку пятым і шостым. Упершыню бацькамі сталі пяць сямейных пар, другое дзіця з’явілася ў чатырох сем’ях, тры атрымалі статус мнагадзетных. Дзяўчынак бацькі назвалі Тэонай, Дарынай і Кірай. Хлопчыкам выбралі імёны Багдан, Ян, Трафім, Глеб і іншыя, расказала «ЛВ» начальнік аддзела загса Вольга Новік.
Сапраўдным здаравячком стала Кіра, якая нарадзілася вагой 4340 грамаў і ростам 56 сантыметраў.
Сярэдні ўзрост татаў – 31 год, мам – 28. 

Самая маладая красавіцкая мамачка – 19-гадовая, бацька – 22-гадовы. Бацькам стаў і 42-гадовы прадстаўнік моцнай паловы, мамай –
37-гадовая зямлячка.
Першы сямейны дакумент атрымалі тры пары. Сярэдні ўзрост жаніха – 28 гадоў, нявесты – 24.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.