У пашане – прафесіяналізм

Ветфельчар ААТ «Шлях новы» Алена Місяля працуе ў сельгаспрадпрыемстве ўсяго другі год. Але і за гэты кароткі час паспела зарэкамендаваць сябе добрым спецыялістам, які добрасумленна і адказна спраўляецца са сваімі прафесійнымі абавязкамі

За добразычлівасць і гатоўнасць прыйсці на дапамогу яе паважаюць у калектыве. Дарэчы, у «Шляху новым» электрыкам працуе і муж Алены. Каб замацаваць кадры, гаспадарка выдзеліла сямейнай пары трохпакаёвую кватэру ў вёсцы Літве.
Днямі Алена Місяля разам з іншымі працаўнікамі «Шляху новага» апынулася ў цэнтры ўшанавальнай увагі. Падчас рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі «Наш жывёлавод» за высокі прафесіяналізм, добрасумленную працу першы намеснік старшыні райвыканкама Васілій Пыжык уручыў Алене Падзячнае пісьмо Ляхавіцкага райкама прафсаюза работнікаў АПК і падарунак.