Аб абмежаванні часу продажу алкагольных напіткаў

Рашэнне Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 7 мая 2021 г. № 464

На падставе пункта 5 артыкула 11 Закона Рэспублікі Беларусь ад 27 жніўня 2008 г.  № 429-3 «Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртаўтрымліваючай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту» Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

  1. Абмежаваць на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна з 00.00 да 24.00 продаж алкагольных напіткаў у гандлёвых аб’ектах, за выключэннем рознічнага гандлю на аб’ектах грамадскага харчавання на разліў:
    29 мая 2021 г. –  у сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду (папулярызацыю) здаровага ладу жыцця, прафілактыку п’янства і алкагалізму, барацьбу з імі і прымеркаваных да ўрачыстых мерапрыемстваў «Апошні званок»;
    10 чэрвеня 2021 г. –
    у сувязі з правядзеннем выпускных вечароў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.
  2. Абмежаванні, указаныя ў пункце 1 данага рашэння,
    не распаўсюджваюцца на рэалізацыю алкагольных напіткаў гандлёвымі аб’ектамі, якія ажыццяўляюць рознічны гандаль, для правядзення вяселляў і рытуальных абрадаў.
  3. Абнародаваць (апублікаваць) данае рашэнне ў газеце «Ляхавіцкі веснік».
  4. Данае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Старшыня М. М. МАРОЗ.
Кіраўнік справамі  У. У. СТЫКУЦЬ.