Творчасць супраць кіберзлачынстваў

Упраўленне ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама праводзіць конкурс на лепшы сродак нагляднай агітацыі ў галіне папярэджання злачынстваў, што ўчыняюцца з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе жадаючыя. Збор конкурсных работ ажыццяўляецца па 31 жніўня ўключна. Спіс удзельнікаў па выніках першага адборачнага этапу будзе размешчаны на афіцыйным сайце УУС 16 верасня 2021 года.

На другім этапе конкурснае журы ацэніць арыгінальнасць, інфарматыўнасць, даступнасць для ўспрымання, якасць тэхнічнага выканання работ і вызначыць пераможцаў у кожнай з намінацый.
Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: «білборд», «інфаграфіка», «відэаролік (анімацыя)».

Для намінацый «білборд» і «інфаграфіка» работы павінны быць выкананы ў электронным фармаце і ўяўляць сабой статычную выяву. Для намінацыі «відэаролік» хронаметраж работы – ад 10 да
90 секунд, сярод патрабаванняў – прымальная якасць для трансляцыі ў тэлевізійных сетках і размяшчэння на відэахостынгах.
Да конкурснай работы павінна прыкладацца пісьмо з інфармацыяй пра ўдзельніка (прозвішча, імя, імя па бацьку; кантактны нумар тэлефона і адрас электроннай пошты).

Работы накіроўваюцца на адрас арганізатара конкурсу contest2021@htcd.gov.by ў электронным выглядзе.

У конкурсных работах не дапускаецца наяўнасць элементаў, выкарыстанне якіх парушае нормы маралі, выказвае непавагу да грамадства, забаронена заканадаўствам.

Пераможцы вызначаюцца не пазней за 30 верасня. Яны ўзнагароджваюцца дыпломамі і падарункамі ад ЗАТ «Брэсцкі навукова-тэхналагічны парк».

Падрабязныя ўмовы – на афіцыйным сайце ўпраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама.