Усё вырашыла партыя. Ляхавічы прымалі рэспубліканскі турнір па шашках

Ляхавіцкі ФСК 22 мая прымаў у сябе рэспубліканскі турнір па шашках памяці Івана Прыгодзіча. Ён праводзіцца ў нас ужо другі год запар.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 30 шашыстаў, сярод якіх 12 кандыдатаў у майстры спорту і адзін майстар спорту.

Згуляць у партыю прыехалі спартсмены з Мінска, Брэста, Гродна, Кобрына, Стоўбцаў, Івацэвічаў, Баранавічаў, Драгічына і Ганцавічаў. Менавіта госці райцэнтра і занялі ўсе прыступкі шашачнага п’едэстала. Хаця ляхавічане таксама выступалі дастойна.

Ірына КУЗЬМІЧ.

Фота з архіва Ляхавіцкага ФСК.