Другасная – не другарадная. У Ляхавіцкім раёне аб’яўлены месячнік па зборы другасных матэрыяльных рэсурсаў

Як паведамілі ў аддзеле архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ райвыканкама, з 1 па 31 ліпеня 2021 года аб’яўлены месячнік па зборы другасных матэрыяльных рэсурсаў на тэрыторыях населеных пунктаў Ляхавіцкага раёна  КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ»  і райпо даручана забяспечыць правядзенне конкурсаў і акцый па зборы асобных відаў другаснай сыравіны.