Ключ да разгадкі танграма. Кожны дзень у лагеры «Вясёлка» СШ №2 быў не падобны на іншыя

Адгучалі развітальныя акорды ў прышкольным лагеры дзённага знаходжання «Вясёлка» СШ № 2.
З 7 па 26 чэрвеня тут набіраліся сілы, цікава праводзілі час 85 школьнікаў 7–11 гадоў.

Кожны тэматычны дзень быў не падобны на іншыя – змена праходзіла ў выглядзе гульні-праекта танграм MAGIC.BEL. Пад-час конкурсаў, экскурсій, сустрэч, гульняў і г. д.
рабяты выконвалі заданні і зараблялі мясцовую валюту – «таны», каб за 18 дзён сабраць геаметрычную фігуру –  танграм. Напрыканцы кожнага лагернага дня на лінейцы падводзілі вынікі, і атрад за паспяхова вы-кананыя справы атрымліваў узнагароджанне. На маршруце адпа-чынку былі гасцяванне ў выратавальнікаў, у Гру-шаўцы, спаборніцтва ў малых алімпійскіх гульнях і спартыўных эстафетах, падарожжа па станцыях у краіну казак і многае іншае. Пяты дзень, напрыклад, прайшоў пад дэвізам «Танцуюць усе!», а сёмы –
«Музычны настрой» – па-радаваў наведваннем дзі-цячай школы мастацтваў і цудоўным канцэртам у выкананні выкладчыкаў і выхаванцаў установы. Калейдаскоп забаўляльных мерапрыемстваў чарга-ваўся з духоўна-адукацыйнымі. Пабывалі рабяты ў Крыжаўзвіжанскай царк-ве, дзе ім расказалі пра гісторыю праваслаўя ля-хавіцкай зямлі, гаварылі пра асновы веры, па-ўдзельнічалі хлопчыкі і дзяўчынкі ў конкурсах і г. д.
Дзень «Твая зямля, твая Радзіма названа светла – Беларусь» быў прысвечаны роднай краіне і мове, напоўнены патрыятызмам і любоўю да Бацькаўшчыны. Гучалі вершы пра Беларусь, рабяты паглыбілі веды пра малую радзіму падчас краязнаўчага фотаквэста «У аб’ектыве – Ляхавічы», адказалі на пытанні акцыі «Ведай сімвалы сваёй дзяржавы».


У рэшце рэшт, 26 чэр-веня рабяты знайшлі ключ да разгадкі танграма  MAGIC.BEL. На адвароце сабраных геаметрычных фігур змешчаны словы «дастатак», «прыгажосць», «мір», «сіла», «здароўе». Справа ў тым, што атрады называліся «Колас», «Васілёк», «Бусел», «Зубр» і «Факел». Адпа-ведна расшыфроўваецца іх значэнне: колас нясе дастатак, васілёк сімвалі-уе Беларусь, бусел – мір, зубр – сілу, а факел – здароўе і спорт.
Развітвацца нікому не хацелася. Столькі цікавага адбылося за час адпачын-ку ў лагеры. Засталіся яркія ўражанні, альбомы фотаздымкаў і мноства станоўчых водгукаў.
– Увесь калектыў «Вясёлкі» стараўся прыўнесці ў дзіцячы адпачынак ноткі сюрпрызу, радасці і адметнасці. Арганізоўвалі мерапрыемствы так, каб, акрамя гульні, прысутнічаў і пазнавальны характар. Праз усю змену праходзіла тэма любві да Радзімы і роднага краю, – падкрэслілі старшыя выхавальнікі прышкольнага лагера Анжэла Грынь і Зоя Мешчаракова.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.