Участковыя інспектары выслухаюць усіх

Ва ўсіх грамадскіх пунктах аховы правапарадку (ГПАП) адзін раз у тыдзень будуць ажыццяўляць прыём грамадзян участковыя інспектары міліцыі. Усе жадаючыя могуць звярнуцца да іх па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі органаў унутраных спраў.

На ГПАП, размешчаных у сельскіх населеных пунктах (сельвыканкамы), прыём будзе праводзіцца па серадах з 10.00 да 13.00, у г. Ляхавічы (вул. Южакова, 19) –з 17.00 да 20.00.