Разам 19 гадоў! Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі 6 верасня адзначыў 19-годдзе

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі 6 верасня адзначыў 19-годдзе. За гэты час у багажы самай уплывовай маладзёжнай арганізацыі з’явілася мноства крэатыўных праектаў і добрых учынкаў.

Колькі цудоўных ідэй і слушных прапаноў нарадзілася ў конкурсе «100 ідэй для Беларусі», колькі юнакоў і дзяўчат прынялі ўдзел у патрыятычных праектах «Марафон мужнасці» і «Памяць сэрца» , «Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь».
Ляхавічане актыўна далучыліся да акцый «Аднаўленне святынь Беларусі», «У школу з добрым сэрцам», «Цуды на Каляды». Колькі новых знаёмстваў падарылі турыстычныя злёты «Бе-LA-Русь», «Прыбужжа», «Зарніца» і г. д. Сярод сямейных праектаў у топе – «Уладар сяла». Не падлічыць колькасці маладых людзей, якія паспрабавалі свае вакальныя здольнасці ў «Адкрытым мікрафоне»…
Сёння раённая арганізацыя БРСМ аб’ядноўвае ў 58 пярвічках каля тысячы юнакоў і дзяўчат. Самая шматлікая –
пярвічная арганізацыя аграрнага каледжа, у якой налічваецца
253 чалавекі.
Да дня нараджэння райкам БРСМ арганізаваў фотаконкурс. Пераможцы вызначаны шляхам анлайн-галасавання ў групе маладзёжнага саюза «ВКонтакте». Лепшым прызнаны кадр ляхавічанкі Вікторыі Навіцкай, на другім месцы – фотаздымак пярвічкі Навасёлкаўскай СШ, «бронза» – у пярвічкі Ліпскай СШ.
Святочны дзень раённая арганізацыя адзначыла павелічэннем сваіх радоў: першы сакратар райкама БРСМ Дар’я Марозава ўручыла маладзёжныя білеты юнакам і дзяўчатам з Жарабковіцкай СШ імя М. Г. Мінке-віча (на здымку). А таксама перадала ўзнагароды райкама БРСМ лепшым маладзёжным экіпажам ААТ «Жараб-ковічы» якія плённа шчыравалі на жніве: Георгію Жуку і Уладзіміру Баўтрукевічу, Аляксандру Сарнацкаму і Ільі Гусеву, а таксама маладому вадзіцелю Раману Турко.
– Год народнага адзінства – гэта яшчэ адзін напамін, што важныя справы робяцца агульнымі намаганнямі. Што ўсім, у тым ліку моладзі, неабходна аб’яднацца ў моцную каманду, каб ра-зам будаваць сваё заўтра шчаслівым, сучасным і надзейным, – адзначае Дар’я Марозава.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота з архіва райкама БРСМ.