Шаноўныя землякі! Дарагія ветэраны!

Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. 3 ліпеня — важнейшая дата ў гісторыі станаўлення беларускай дзяржавы. Гэта сімвал суверэнітэту і свабоды нашай Радзімы, гераічнага мінулага і дастойнай будучыні беларускага народа.
Высокі гонар і адказнасць для сённяшніх беларусаў — быць нашчадкамі перамогі і славы папярэдніх пакаленняў.
Нашчадкі ўдзячны вам, дарагія ветэраны, за стойкасць і адвагу, праяўленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны, за мэтанакіраваную працоўную дзейнасць у пасляваенныя гады, за тое, што вы і сёння ўносіце дастойны ўклад у будаўніцтва квітнеючай краіны.
Грамадзяне Беларусі ўсведамляюць адказнасць за лёс Айчыны і зробяць усё магчымае, каб мацнела і працвітала наша Радзіма, а мірная праца прыносіла ўсім радасць, задавальненне і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.
У гэты святочны дзень прыміце шчырыя пажаданні дабрабыту, шчасця, аптымізму і поспехаў у працы. Няхай заўсёды будзе мірным неба над нашай роднай незалежнай Беларуссю!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.                                          РАЁННЫ  САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *