В Ляховичах спасатели тушили огонь в хозпостройке

2 кастрычніка, пад вечар, выратавальнікі спяшаліся на вуліцу Заходнюю ў райцэнтры, дзе, па паведамленні, загарэўся гаспадарчы будынак. Па прыбыцці на месца здарэння ўстаноўлена, што дым ідзе з-пад даху. Агонь пашкодзіў яго на плошчы 20 метраў квадратных, як і перакрыцці, унутраную аддзелку. Прычына пажару ўстанаўліваецца.


Па стане на 2 кастрычніка, на тэрыторыі раёна зарэгістраваны 22 пажары, у агні загінулі тры чалавекі.
Для папярэджання ўзгаранняў, супрацоўнікі РАНС рэкамендуюць не выкарыстоўваць адкрыты агонь і не курыць у домаўладаннях, гаспадарчых пабудовах і г.д. Не кідайце непагашаныя недакуркі і запалкі, абавязкова сачыце за станам электраправодкі і не пакідайце без нагляду электрычныя прыборы. Важная ўмова бяспекі – бездакорнае выкананне правілаў эксплуатацыі печкі, а таксама правільнае карыстанне газавымі прыборам.
Памятайце: запалкі ў руках дзяцей вядуць да бяды.
Таццяна КАЛГУШКІНА, інспектар РАНС.