У Ляхавіцкім раёне вадзіцель не справіўся з кіраваннем і машына з’ехала ў кювет

Сёння, 14 кастрычніка, напачатку дзявятай гадзіны, у РАУС паступіла паведамленне ад жыхара г. Баранавічы. Ён расказаў, што на 3-ім кіламетры аўтадарогі Тухавічы-Залужжа (недалёка ад вёскі Забер’е) у кювеце знаходзіцца машына з прыкметамі дарожна-транспартнага здарэння і побач нікога няма.

Калі супрацоўнікі АДАІ прыбылі на месца аварыі, вадзіцель знаходзіўся на месцы ДТЗ.

Падчас разбору сітуацыі  высветлілася, што вадзіцель за рулём аўтамабіля «Рэно-меган» ехаў апоўначы ў напрамку Залужжа і на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем. Машына  з’ехала ў кювет і сутыкнулася з дрэвам.  Вадзіцель ў аварыі не пацярпеў і раніцай адправіўся ў вёску за дапамогай.  Мужчына 1971 г.н. быў цвярозым, дакументы ў парадку. 

Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Ляхавіцкага РАУС.