Каштоўныя рэчы патрабуюць нагляду. Старшы ўчастковы інспектар Ляхавіцкага РАУС нагадвае

Адпачынак каля вады і на вадзе даволі папулярны ў людзей рознага ўзросту. Але разам з мноствам прыемных момантаў такі адпачынак мае і негатыўны бок. Размова ідзе не толькі пра гібель людзей на вадзе, але і пра маёмасныя злачынствы. І правакуюць іх часта самі пацярпелыя, якія пакідаюць свае рэчы без нагляду. Старшы ўчастковы інспектар РАУС Віталій МАЛЕВІЧ нагадвае:

– Калі вы адпраўляецеся на пляж, не варта браць з сабой каштоўныя рэчы. Менавіта мабільныя тэлефоны, планшэты, ноўтбукі, фотаапараты, пакінутыя без нагляду, становяцца прадметамі крадзяжу.

Акрамя таго, майце на ўвазе, што купанне ў забароненых
месцах прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць па артыкуле 24.42 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і штраф у памеры ад адной да трох базавых велічынь. Звярну ўвагу на яшчэ адзін момант. Калі вы сталі сведкам ці пацярпелым у выніку ўчыненых правапарушэнняў ці злачынстваў, пастарайцеся запомніць прыкметы правапарушальніка (рост,
адзенне, абутак, характэрныя прыкметы), як мага хутчэй
паведаміце ў міліцыю па нумары 102 і раскажыце пра інцыдэнт. Гэта дазволіць у кароткія тэрміны арыентаваць нарады міліцыі для пошуку правапарушальніка.