Запрашаем на кірмаш у Ляхавічы

Фота з архіва «ЛВ»

На перадрыначнай плошчы ў г. Ляхавічы  23 кастрычніка і 6 лістапада пройдуць асеннія кірмашы па продажы сельскагаспадарчай прадукцыі. Насельніцтву будуць рэалізоўвацца насенная і харчовая бульба, дровы, брыкет, плодаагароднінная і іншая сельскагаспадарчая прадукцыя.
Пачатак кірмашу ў 8.00. Да ўдзелу запрашаюцца сельскагаспадарчыя арганізацыі, фермерскія гаспадаркі, індывідуальныя прадпрымальнікі і іншыя вытворцы сельскагаспадарчай прадукцыі.
Ляхавіцкі райвыканкам