Не лішнім будзе нагадаць. Сем прычын, чаму трэба прышчапіцца

На мінулым тыдні прадстаўнікі Маладзёжнага парламента пры Ляхавіцкім раённым Савеце дэпутатаў далучыліся да тых, хто заклікае насельніцтва сфарміраваць калектыўны імунітэт і зрабіць антыкавідную прышчэпку.
Сакратар Дар’я Марозава і член Маладзёжнага парламента пры райсавеце ад навучэнскай моладзі Востраўскай СШ Ксенія Кулак нагадалі працаўнікам КСУП «Ліпнянка» пра «Сем прычын, чаму трэба прышчапіцца», а таксама раздалі адпаведныя тэматычныя брашуры.
Кіраўнік сельгаспрадпрыемства Міхаіл Пятроўскі ўпэўнены, што вакцынацыя, калі не засцеражэ ад небяспечнага захворвання, затое дапаможа лягчэй пераадолець хваробу.
Наталля ПЕРАПЕЧКА