У машыне — дзеці
16 кастрычніка супрацоўнікі АДАІ ў вёсцы Крывошын заступілі на дзяжурства з сямі гадзін раніцы. У цэнтры ўвагі – гужавы транспарт, веласіпедысты і пешаходы.
За дзве гадзіны выяўлены пяць парушальнікаў ПДР – веласіпедысты, транспарт якіх не быў абазначаны святлоадбівальнымі элементамі. Спынены ўладальнік двухколавага, у якога пры праверцы прыбор у выдыхаемым паветры паказаў 0,55 праміле алкаголю.
Дарога памылак не даруе – пацверджана жыццём.
У студзені – верасні на Брэстчыне зарэгістравана 40 ДТЗ з удзелам непаўналетніх, у якіх двое дзяцей загінулі і 44 атрымалі траўмы.
З мэтай папярэджання дарожных здарэнняў з 18 па 22 кастрычніка праходзіць абласная прафілактычная акцыя па перавозцы дзяцей «Прышпілі самае дарагое!». У ДТЗ хлопчыкі і дзяўчынкі трапляюць па віне вадзіцеляў і з-за ўласнай неасцярожнасці.
Каб зрабіць паездку дзяцей у машыне бяспечнай, патрабуецца няўхільнае выкананне правілаў дарожнага руху.
Падчас акцыі супрацоўнікі АДАІ правераць у аўтама-білістаў правільнасць перавозкі дзяцей, уручаць тэматычныя памяткі і каторы раз нагадаюць пра бездакорнае выкананне ПДР.
Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Ляхавіцкага РАУС.