Зона адказнасці кожнага. У сярэднім па 50 адрасах штодня выязджае кожная з дзвюх спецыялізаваных кантактных брыгад, арганізаваных у Ляхавіцкай ЦРБ

У сярэднім па 50 адрасах штодня выязджае кожная з дзвюх спецыялізаваных кантактных брыгад, арганізаваных у Ляхавіцкай ЦРБ для аказання амбулаторнай медыцынскай дапамогі кавід-пацыентам,  якія праходзяць лячэнне на даму

Колькі ж сіл, энергіі патрабуецца медыкам, каб удзяліць увагу кожнаму пацыенту, падбадзёрыць і падтрымаць, а, галоўнае, аказаць кваліфікаваную, якасную і хуткую дапамогу. Менавіта, у такім рытме працуюць урач агульнай практыкі Паліна Куцко і фельчар Святлана Рахманава (на здымку).
– Цікавімся самаадчуваннем пацыента, мераем сатурацыю, праводзім іншыя маніпуляцыі, у тым ліку – бяром аналізы, пры неабходнасці выдаём накіраванне на шпіталізацыю, – расказвае Паліна Куцко.
Кожная з брыгад забяспечана аўтатранспартам і працуе з захаваннем усіх санітарна-супрацьэпідэмічных патрабаванняў.

Галіна КАНЬКО.

Фота Маргарыты КУХТА