Заўтра – Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу

Паважаныя работнікі сельскай гаспадаркі
і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу, дарагія ветэраны галіны!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Любоў да роднай зямлі і павага да працы з’яўляюцца неад’емнымі каштоўнасцямі беларусаў.
Сціплы карміцель і вялікі працаўнік быў і застаецца галоўнай надзеяй і апорай краіны. Сваімі руплівымі гаспадарскімі адносінамі да зямлі, адказнасцю, высокім майстэрствам вы ствараеце дастойныя ўмовы для развіцця аграпрамысловага комплексу. Ваша паўсядзённая напружаная праца сапраўды неацэнная. Яна ўмацоўвае харчовую бяспеку краіны, закладвае аснову дабрабыту раёна і яго жыхароў.
Выказваем глыбокую ўдзячнасць усім работнікам аграрнай сферы, ветэранам працы за неацэнны ўклад ва ўмацаванне эканамічнай стабільнасці Ляхавіцкага раёна.
Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, стабільнасці, прафесійнага росту і майстэрства, дастатку і ўтульнасці ў доме.
РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ. РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.
Паважаныя працаўнікі сельскай гаспадаркі
і перапрацоўчай прамысловасці, дарагія ветэраны аграрнай галіны!
Шчыра віншую вас з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК!
Вас паважаюць за тое, што вы беражаце і любіце родную зямлю, сваёй самаадданай працай забяспечваеце харчовую бяспеку дзяржавы, дабрабыт і працвітанне кожнай беларускай сям’і.
Хачу падзякаваць усім, хто адказна, добрасумленна, у напружаным штодзённым рэжыме працаваў на палях, фермах, мехдварах, у заводскіх цэхах.
Выказваю асаблівую ўдзячнасць ветэранам працы, якія перадаюць свае веды і вопыт маладому пакаленню.
Здароўя вам, шчасця, міру і дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні і дастатку!
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Людміла ЖАЛНЕРЧЫК.

