Шкоднае «мастацтва»

Пракуратура Ляхавіцкага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачанне ў судзе ў адносінах непрацуючага 47-гадовага жыхара Ляхавіччыны.
Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, абвінавачваны ў жніўні бягучага года, знаходзячыся ў грамадскіх месцах, наўмысна, беспрычынна, з хуліганскіх намераў нанёс фарбу ў выглядзе надпісаў і малюнкаў на апоры паветранай лініі электраперадачы і электрычны шчыток, устаноўленыя на вуліцы Цэнтральнай у вёсцы Куршынавічы, а таксама на адміністрацыйны будынак фельчарска-акушэрскага пункта, чым пашкодзіў іх і нанёс страты. Акрамя таго, мужчына нанёс фарбай малюнкі на тры драўляныя крыжы, што знаходзяцца каля дарогі пры ўездзе ў населены пункт, тым самым адкрыта абразіў хрысціянскія сімвалы.
Праз непрацяглы час пасля таго, як наступствы яго дзеянняў былі ліквідаваны, абвінавачваны паўторна размаляваў фарбамі апоры ЛЭП і электрашчыток.
Сваю віну ва ўчыненні інкрымінуемых яму дзеянняў абвінавачваны не прызнаў. Разам з тым, яго вінаватасць пацверджана сукупнасцю даследаваных судом доказаў.
З улікам абставін учыненых дзеянняў, даных пра асобу абвінавачванага, прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці раней, незанятасці, суд згадзіўся з прапанаванай дзяржаўным абвінаваўцам мерай адказнасці і прызначыў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на
два гады з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Таксама суд абавязаў абвінавачванага кампенсаваць пры-чыненую яго злачыннымі дзеяннямі шкоду.
Прыгавор не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйны тэрмін.
Пракуратура Ляхавіцкага раёна.