Шэсць на шэсць. На Ляхавіччыне восеньскі сезон закрылі 12 лістападаўскіх нараджэнняў

Восеньскі сезон закрылі 12 лістападаўскіх нараджэнняў – сем хлопчыкаў і пяць дзяўчынак, расказала начальнік аддзела загса райвыканкама Вольга Новік. Шэсць нованароджаных –
гараджане, столькі ж – вяскоўцы.


Здаравячком лістапада стаў Яраслаў, вага якога пры нараджэнні склала 3980 грамаў пры росце  55 сантыметраў. Статус дзюймоўкі заняла Сафія, якая нарадзілася вагой 2910 грамаў і ростам 50 сантыметраў.
Хлопчыкам бацькі далі імёны Яўгеній, Давід, Максім, Кірыл, Леў, Мірон і Яраслаў. Дзяўчынак назвалі Карынай, Сафіяй, Валерыяй, Алісай і Ганнай.
Сярэдні ўзрост мамачак – 28 гадоў, таты на тры гады старэйшыя. Самая юная мама – 17-гадовая, а бацьку 22 гады. У лістападзе мамай стала 40-гадовая зямлячка, бацькам – 42-гадовы зямляк.
Першынец зарэгістраваны ў сямі сем’ях, другое дзіця – у дзвюх. Мнагадзетны статус атрымалі дзве сям’і, пятае дзіця нарадзілася ў адной сям’і.
Вяселле сыгралі шэсць пар, з якіх пяць у райцэнтры. Адзін шлюб быў інтэрнацыянальным: жаніх – грамадзянін Туркменістана, нявеста – беларуска. Сярэдні ўзрост лістападаўскіх жаніхоў – 32 гады, а нявеста на тры гады старэйшая.
Самая юная нявеста – 19-гадовая, жаніх на год старэйшы. Марш Мендэльсона гучаў для 50-гадовага жаніха і 49-гадовай нявесты.
Аддзел загса райвыканкама шчыра віншуе з брыльянтавым вяселлем, якое 2 снежня адзначыла сямейная пара Уладзіміра і Галіны Якаўцоў. Іх шлюб у 1961 годзе быў зарэгістраваны ў сельсавеце Дзмітрыеўскага раёна Маскоўскай вобласці. Шмат гадоў яны ляха-вічане. А Уладзіміра Рыгоравіча жыхары горада добра ведаюць па выступленнях у «Сівізне».
Наталля ПЕРАПЕЧКА.