Бяспечны падарунак. Пярвичка «Белай Русі» ТЦСАН паўдзельнічала ў пажарна-прафілактычнай акцыі «Бяспека ў кожны дом!»

Пярвічная арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва вызначаецца сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыяй і прымае ўдзел у разнастайных акцыях і сустрэчах. Сярод іншага на першым месцы – дапамога сацыяльна неабароненым катэгорыям насельніцтва. 1 снежня, напрыклад, сумесна з РАНС паўдзельнічалі ў пажарна-прафілактычнай акцыі «Бяспека ў кожны дом!».

Прадстаўнікі пярвічкі ТЦСАН з мэтай  прафілактыкі пажараў і гібелі людзей на іх выступілі з ініцыятывай набыцця аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў для тых землякоў, хто па розных прычынах не можа сам яго набыць. Устройствы набыты за кошт сродкаў раённай арганізацыі РГА «Белая Русь».
Падчас дзейнасці назіральных камісій члены «Белай Русі» і супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях устанавілі аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, растлумачылі наступствы невыканання правілаў пажарнай бяспекі, уручылі тэматычныя буклеты.
Наталля ІСАХАНАВА,
старшыня пярвічкі раённай арганізацыі  «Белай Русі» ТЦСАН.