Сацыяльная сфера зноў у бюджэтных прыярытэтах. Сесія раённага Савета дэпутатаў зацвердзіла раённы бюджэт на 2022 год

Даходы і расходы
Кансалідаваны бюджэт раёна на 2022 год вызначаны па даходах і расходах у суме 52737,4 тысячы рублёў.
Уласныя даходы запланаваны ў суме 30117,3 тысячы рублёў з ростам на 9,5 працэнта да чаканай сумы даходаў 2021 года.
Падатковыя даходы вызначаны ў суме 27081,8 тысячы рублёў (89,9 працэнта ад уласных даходаў), непадатковыя даходы – 3035,5 тысячы рублёў  (10,1 працэнта).
Асноўнымі крыніцамі, што фарміруюць даходную частку бюджэту раёна, па-ранейшаму з’яўляюцца падаходны падатак з фізічных асоб (40,5 працэнта ад агульнага аб’ёму паступленняў), падатак на дабаўлены кошт (20,3 працэнта), падатак на прыбытак (13,7 працэнта), падаткі на ўласнасць (6,1 працэнта), іншыя падаткі ад выручкі ад рэалізацыі тавараў, работ і паслуг (8,6 працэнта).
У 2022 годзе бюджэту раёна з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў перадаюцца бязвыплатныя паступленні ў агульнай суме 22620,2 тысячы рублёў, у тым ліку: датацыя ў суме 22015 тысяч рублёў; субвенцыі на фінансаванне расходаў па развіцці сельскай гаспадаркі і рыбагаспадарчай дзейнасці – 506,1 ты-
сячы рублёў, іншыя міжбюджэтныя трансферты з абласнога бюджэту – 99 тысяч рублёў.
Расходы кансалідаванага бюджэту раёна на 2022 год вызначаны ў суме 52737,4 тысячы рублёў, што складае 103 працэнты да ўзроўню 2021 года. Раённы бюджэт сфарміраваны ў памеры 51761,2 тысячы рублёў, бюджэты сельвыканкамаў – у агульнай суме 1287,7 тысячы рублёў.
Захоўваецца сацыяльная накіраванасць расходаў бюджэту.

Сельская гаспадарка, транспарт і ЖКГ
На фінансаванне расходаў па сельскай гаспадарцы, рыбагаспадарчай дзейнасці ў раённым бюджэце на 2022 год плануюцца асігнаванні ў суме 1330,9 тысячы рублёў, з іх за кошт субвенцый, што перадаюцца з рэспубліканскага бюджэту – 506,1 тысячы рублёў. З бюджэту фінансуецца ўтрыманне райветстанцыі (758,5 тысячы рублёў), расходы па ахове навакольнага асяроддзя, азеляненні горада – 66,3 тысячы рублёў, вапнаванне кіслай глебы – 506,1 тысячы рублёў.
На фінансаванне расходаў транспартнай галіны раёна запланавана 599,7 тысячы рублёў, з іх субсідыі на кампенсацыю часткі затрат па ажыццяўленні сацыяльна значных пасажырскіх перавозак у грамадскім аўтатранспарце ў раённым бюджэце запланавана 582,7 тысячы рублёў.
З мэтай сацыяльнай падтрымкі грамадзянам, якія пражываюць у жылых памяшканнях, не падключаных да сістэмы цэнтралізаванага цеплазабеспячэння, што ацяпляюцца цвёрдымі відамі паліва, рэалізацыя паліва праводзіцца па льготных фіксаваных цэнах у межах устаноўленых нормаў. На кампенсацыю палівазабеспячальным арганізацыям расходаў, што не пакрывае насельніцтва па фіксаваных цэнах, з раённага бюджэту плануецца накіраваць субсідыі ў памеры 333,9 тысячы рублёў.
Расходы на жыллёва-камунальную гаспадарку ў бюджэце раёна на 2022 год прадугледжаны ў суме 4164,2 тысячы рублёў. З агульнай сумы на кампенсацыю часткі затрат арганізацый па аказанні насельніцтву жыллёва-камунальных паслуг субсідыі складаюць 3670,7 тысячы рублёў.
На бягучы рамонт жыллёвага фонду на 2022 год прадугледжана 102 тысячы рублёў.
Для выканання ўстаноўленага на 2022 год задання па ўводзе агульнай плошчы жылых дамоў пасля капітальнага рамонту ў раённым бюджэце прадугледжана 370 тысяч рублёў.
На добраўпарадкаванне населеных пунктаў на 2022 год
прадугледжана 1244,8 тысячы рублёў. Згаданыя сродкі будуць накіраваны на ўтрыманне і рамонт аб’ектаў знешняга добраўпарадкавання, азеляненне тэрыторый, асвятленне населеных пунктаў, утрыманне і рамонт вулічна-дарожнай сеткі, ліквідацыю наступстваў стыхійных бедстваў, утрыманне і добраўпарадкаванне месцаў пахавання і іншыя работы.

Ахова здароўя
На ўтрыманне арганізацый аховы здароўя раёна плануецца накіраваць 13045,1 тысячы рублёў – 24,7 працэнта аб’ёму бюджэту раёна.
Мінімальны нарматыў бюджэтнай забяспечанасці расходаў на ахову здароўя ў разліку на аднаго жыхара па раёне на 2022 год вызначаны ў суме 558,34 рубля. На аказанне медыцынскай дапамогі ў амбулаторных умовах з улікам хуткай (неадкладнай) медыцынскай дапамогі накіроўваецца не менш за 40 працэнтаў ад агульнага аб’ёму фінансавання расходаў на ахову здароўя, прадугледжаных для адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі.
У першачарговым парадку прадугледжаны бюджэтныя назначэнні на аплату працы работнікаў аховы здароўя, забеспячэнне лекавымі сродкамі і вырабамі медыцынскага прызначэння, харчаванне, аплату энергарэсурсаў і іншыя трансферты насельніцтву.
Усяго на першачарговыя расходы плануецца накіраваць 94,2 працэнта ўсіх расходаў.
На рэалізацыю мерапрыемстваў па развіцці фізічнай культуры і спорту ў бюджэце раёна на 2022 год прадугледжаны расходы ў памеры 792,5 тысячы рублёў.

Адукацыя
На ўтрыманне ўстаноў адукацыі і правядзенне мерапрыемстваў адукацыйнага характару прадугледжаны мінімальны нарматыў бюджэтнай забяспечанасці расходаў у суме 20152,3 тысячы рублёў – 38,2 працэнта аб’ёму бюджэту раёна.
Значныя сродкі плануюцца на заработную плату работнікаў устаноў адукацыі з улікам узносаў (адлічэнняў) на сацыяльнае страхаванне – 16552,9 тысячы рублёў, у тым ліку на плануемае ўстанаўленне надбаўкі за класнае кіраўніцтва – 535,4 тысячы рублёў.
Расходы на забеспячэнне харчаваннем навучэнцаў і выхаванцаў устаноў адукацыі прадугледжаны ў памеры 912,8 тысячы рублёў.
Расходы бюджэту на функцыянаванне ўстаноў агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі разлічаны ў адпаведнасці з нарматыўным планаваннем расходаў і вызначаны ў суме 10904,3 тысячы рублёў і
2844,3 тысячы рублёў адпаведна.
У расходах галіны ўлічана 19,2 тысячы рублёў на выплату лізінгавых плацяжоў за атрыманыя на ўмовах лізінгу аўтобусы «МАЗ». Таксама плануецца накіраваць 24 тысячы рублёў на набыццё музычных інструментаў для ўстаноў адукацыі ў сферы культуры, 44 тысячы рублёў на набыццё абсталявання для харчаблокаў,
37 тысяч рублёў на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы аздараўленчага лагера «Чайка».

Сацыяльная палітыка
Расходы на сацыяльную палітыку прадугледжаны ў суме 2941 тысяча рублёў – 5,6 працэнта ў аб’ёме бюджэту раёна.
На ўтрыманне ўстаноў сацыяльнай абароны і забеспячэнне гарантый па сацыяльнай абароне дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, у бюджэце раёна на 2022 год прадугледжаны сродкі ў памеры 576,1 тысячы рублёў.
На расходы ДУ «Ляхавіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» запланавана 1631,3 тысячы рублёў.
У агульнай суме расходаў прадугледжана 68 тысяч
рублёў на аплату праектна-каштарыснай дакументацыі па аб’екце «Рэкаструкцыя будынка Тальмінавіцкай сярэдняй школы і дзіцячага сада пад аддзяленне кругласутачнага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў».
У складзе іншых расходаў у галіне сацыяльнай палітыкі вызначаны асігнаванні на дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу (558,6 тысячы рублёў), аднаразовую выплату сем’ям пры нараджэнні дваіх і больш дзяцей на набыццё дзіцячых рэчаў першай неабходнасці, падтрымку грамадскай арганізацыі ветэранаў.
Акрамя таго, у бюджэце раёна прадугледжаны сродкі на патанненне пуцёвак у аздараўленчыя лагеры дзецям-сіротам, выплату аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года мнагадзетным сем’ям на кожнага навучэнца ў памеры 30 працэнтаў БПМ (74,6 тысячы рублёў), прадастаўленне субсідый недзяржаўным некамерцыйным арганізацыям на аказанне сацыяльных паслуг насельніцтву і вырашэнне іншых пытанняў у галіне сацыяльнай палітыкі ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Культура і маладзёжная палітыка
У 2022 годзе на забеспячэнне функцыянавання дзеючай сеткі ўстаноў культуры, правядзенне культурных мерапрыемстваў прадугледжана 2435,5 тысячы рублёў – 4,6 працэнта аб’ёму бюджэту раёна.
На рэалізацыю дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў 2022 годзе прадугледжаны сродкі ў памеры 5,2 тысячы рублёў.

Бюджэты сельвыканкамаў
Даходы і расходы сельскіх бюджэтаў вызначаны ў агульнай суме 1287,7 тысячы рублёў.
У даходы сельскіх бюджэтаў будуць залічвацца зямельны падатак, падатак на нерухомую маёмасць, збор з нарыхтоўшчыкаў, дзяржпошліна, арэндная плата.
Сярод іншага ў бюджэтах сельвыканкамаў прадугледжаны расходы на знос старых будынкаў у сельскай мясцовасці (25,7 тысячы рублёў), рэгістрацыю зямельных участкаў і ацэнку аб’ектаў нерухомай маёмасці (22,5 тысячы рублёў), асвятленне сельскіх населеных пунктаў (164 тысячы рублёў), добраўпарадкаванне сельскіх населеных пунктаў (118,3 тысячы рублёў).