З узнагародай!

Граматай раённага выканаўчага камітэта за значны ўклад у папярэджанне і ліквідацыю пажараў і надзвычайных сітуацый на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна, добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вынікаў у аператыўна-службовай дзейнасці, а таксама ў сувязі з прафесійным святам – Днём выратавальніка –  узнагароджаны старшына ўнутранай службы старшына групы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і абслугоўвання Ляхавіцкага РАНС Руслан НАЎГАРОДСКІ.
Падзячным пісьмом раённага выканаўчага камітэта за дасягненне высокіх паказчыкаў у аператыўна-службовай дзейнасці, добрасумленную працу па ахове грамадскага парадку ўзнагароджаны старшы прапаршчык міліцыі міліцыянер-дзяжурны ізалятара для часовага ўтрымання асоб, затрыманых або змешчаных пад варту міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта Валерый ПРАКАП’ЮК.
Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў за высокія вынікі ў службовай дзейнасці і ў сувязі з 83-годдзем з дня ўтварэння аддзела ўнутраных спраў Ляхавіцкага райвыканкама адзначаны прапаршчык міліцыі міліцыянер-вадзіцель аператыўна-дзяжурнай службы міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Ляхавіцкага райвыканкама  Аляксандр БОЛТУЦЬ.