З днём нараджэння, Ляхавіцкі раён! Сёння Ляхавіччына адзначае 86 гадоў з дня ўтварэння.
86 гадоў стваральнай гісторыі, пакаленні працавітых, мужных, гасцінных людзей, трывалы фундамент для няспыннага развіцця.
15 студзеня 1940 года быў падпісаны Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР аб утварэнні раёнаў у Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай абласцях Беларускай ССР.
Гэтым дакументам быў створаны Ляхавіцкі раён з раённым цэнтрам у горадзе Ляхавічы. Наш раён разам з 25 іншымі ўваходзіў у склад Баранавіцкай вобласці.
❤️ Сёння Ляхавіцкі – адзін з 16 раёнаў Брэстчыны. Мы ганарымся, што мы таксама #1рэгіён!





