Прафсаюзны прыём «Прававыя асновы правядзення рэспубліканскага рэферэндуму ў Рэспубліцы Беларусь»

31 студзеня на базе Ляхавіцкага райпо (г. Ляхавічы, вул. Цітовіча, 2) з 10.30 да 11.30 і ў Ляхавіцкім раённым аб’яднанні прафсаюзаў (г. Ляхавічы, вул. Дзесюкевіча, 31) з 11.45 да 12.45 адбудзецца прафсаюзны прыём грамадзян.  Яго тэма – «Прававыя асновы правядзення рэспубліканскага рэферэндуму ў Рэспубліцы Беларусь».
Прыём правядзе ГАРАДКО Людміла Дзмітрыеўна – галоўны прававы інспектар працы Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў гандлю, спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва.
Папярэдне задаць пытанні можна па тэлефонах: 6-23-23, 8-029-225-53-30 або на адрас электроннай пошты Iyahovichi@fpb.by.