Фотокорреспондент «ЛВ» награждён грамотами Брестского областного комитета природных ресурсов и охраны окружающей среды

Прыемная для раёнкі навіна прыйшла днямі з Брэста. Фотакарэспандэнт «ЛВ» Сяргей Варановіч стаў адным з пераможцаў у абласным этапе конкурсу на лепшую фатаграфію ў катэгорыі «прафесіяналы». Прычым, гэта вікторыя двайная. Сяргей заняў другое месца ў намінацыях «Прыгажосць роднай прыроды» і «Экалогія чалавека».
Сяргей Варановіч узнагароджаны граматамі Брэсцкага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. А ў якасці прыза наш таленавіты калега атрымаў два цудоўныя фотаальбомы: «Беларусь. Зямля песняроў» (аўтар Анатоль Кляшчук) і «Дзікае жыццё ў цэнтры Еўропы» (аўтар Сяргей Плыткевіч).
Дарэчы, гэта не першая прафесійная перамога Сяргея. Віншуем калегу і спадзяёмся на новыя творчыя здабыткі!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *