Задачы для здароўя. Ляхавічане абмяркоўваць Пасланне Прэзідэнта

Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу – важная палітычная і грамадская падзея, якая знаходзіцца ў цэнтры ўвагі прадстаўнікоў рознага ўзросту і прафесійных інтарэсаў. Пасланне ў нейкай ступені – гэта і падвядзенне вынікаў дасягнутага, і той арыенцір, які вызначае асноўныя напрамкі развіцця дзяржавы ў шэрагу ключавых галін. Мне пашчасціла ў складзе дэлегацыі Ляхавіцкага раёна ў час выступлення Прэзідэнта знаходзіцца ў зале Палаца Рэспублікі ў Мінску. Гэта было яркае і эмацыянальнае выступленне чалавека, які шчыра і горача хвалюецца за свой народ, і які на першае месца ставіць нацыянальныя інтарэсы.
Як медыка, мяне асабліва зацікавіла частка Паслання, якая датычыла сістэмы аховы здароўя: планы па яе далейшым развіцці, магчымыя новаўвядзенні. Кіраўнік дзяржавы даў высокую ацэнку працы медыкаў у барацьбе з COVID-19 і гэта, канешне, накладвае яшчэ большую адказнасць. Прэзідэнт адзначыў, што вопыт беларускіх медыкаў сёння пераймаюць у большасці краін свету, дзе ўсё больш адыходзяць ад практыкі жорсткіх лакдаўнаў. Як падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы, мы не паддаліся масавай істэрыі, не спынілі эканоміку, не закрылі межы. Была пабудавана паслядоўная і правільная стратэгія па пераадоленні COVID-19.
Па-ранейшаму застаецца нязменным сацыяльна арыентаваны курс дзяржавы. Якасць жыцця, сацыяльныя гарантыі, эканамічная стабільнасць – рэчы, важныя для кожнага чалавека. Так, медыцына ў Беларусі працягвае заставацца бясплатнай і якаснай. Але з павышанай адказнасцю грамадзян за сваё здароўе. Дарэчы, гэта адна з навацый у праекце Канстытуцыі. Важна, каб людзі ўзялі за жыццёвае правіла клапаціцца пра сваё здароўе: вялі здаровы лад жыцця, займаліся спортам і г. д. Дарэчы, плануецца, што работнікам будзе прадастаўляцца адзін дзень у годзе вольны ад працы для правядзення комплекснага амбулаторнага абследавання. І гэта апраўдана, асабліва ў перыяд складанай эпідсітуацыі. Дыспансерызацыя павінна быць арганізавана на такім узроўні, каб на ранніх этапах выявіць захворванні і працаваць на іх прафілактыку.
Сёння ў нашым раёне шмат робіцца для паляпшэння медабслугоўвання насельніцтва. Пачнём з таго, што паліклініка для зручнасці пацыентаў часова – на перыяд абвастрэння эпідсітуацыі – працуе без выхадных. У райбальніцы зноў адкрыты стацыянар, дзе лечаць хворых з кавіднай інфекцыяй. З мэтай даступнасці і мабільнасці меддапамогі, у дадатак да выезду кантактных медбрыгад пашырылі паўнамоцтвы сельскіх медпадраздзяленняў. Тым, хто захварэў, не трэба ехаць у Ляхавічы, неабходна звярнуцца за дапамогай на свой ФАП ці ва ўрачэбную амбулаторыю. Там жа і адкрыюць бальнічны ліст. У раёне дзейнічае разгалінаваная сістэма медустаноў, што забяспечвае даступнасць мед-
паслуг: акрамя бальніцы на 184 ложкі з паліклінікай на 420 наведванняў у змену, дзейнічаюць восем амбулаторый урача агульнай практыкі, 16 ФАПаў, бальніца сястрынскага догляду на 20 месцаў у вёсцы Альхоўцы.
Ва ўмовах пандэміі адладжаная схема медыцынскай дапамогі дазваляла аператыўна перапрафіляваць ложкавы фонд з улікам колькасці пацыентаў, якім патрабавалася стацыянарнае лячэнне. Самым дзейсным сродкам прафілактыкі кавіда па-ранейшаму лічыцца вакцынацыя. Па даных, агучаных на абласной калегіі галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Брэсцкага аблвыканкама, Ляхавіцкі раён уваходзіць у тройку лепшых па колькасці прышчэпленых ад каранавіруса.
Працягваецца работа па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы медустаноў раёна. Акрамя таго, што абноўлены аўтапарк хуткай дапамогі і набыта машына для абслугоўвання пацыентаў на даму, ёсць чым яшчэ пахваліцца. За кошт сродкаў раённага бюджэту летась зроблены бягучы рамонт сістэмы падачы кіслароду ў інфекцыйным аддзяленні райбальніцы. Закуплена абсталяванне на амаль 300 тысяч рублёў: апарат ультрагукавой дыягностыкі, апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх, тры аналізатары для лабараторнай дыягностыкі і г. д.
Перакананы, што нікога не пакінулі абыякавымі словы Прэзідэнта пра знешнія пагрозы нацыянальнай бяспецы.
Сёння, як ніколі, мы разумеем каштоўнасць міру і стабільнасці. Ад кожнага на сваіх працоўных месцах залежыць агульны дабрабыт.
Наша сіла ў адзінстве. Мы павінны захоўваць і прымнажаць дасягненні краіны, працягваць традыцыі і ствараць новыя, імкнуцца наперад і ні ў якім разе не спыняцца. Для гэтага ў краіне створаны ўсе неабходныя ўмовы.

Георгій ХЛЯБОВІЧ,  галоўны ўрач УАЗ «Ляхавіцкая
цэнтральная раённая райбальніца».