23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Паважаныя  жыхары раёна! Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікі лакальных канфліктаў, ваеннаслужачыя  і ветэраны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Прыміце шчырыя віншаванні са святам – Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Мы аддаём даніну павагі і ўдзячнасці ўсім, хто служыў і служыць Радзіме, абараняе яе інтарэсы, забяспечвае мір і стабільнасць. Подзвігі абаронцаў Айчыны – гэта праўда гісторыі, якую не сказіць і не перакрэсліць. Гэта ўзор  патрыятызму, нагляднае сведчанне адзінства ўсіх пакаленняў беларускага народа.
У гэты дзень віншаванні гучаць у адрас усіх мужчын – моцных, дзейных, адказных, якія клапоцяцца пра свае сем’і, мірнай і сумленнай працай уносяць уклад у развіццё сваёй малой радзімы.
Жадаем моцнага здароўя і дабрабыту, бадзёрасці і аптымізму, шчаслівага і мірнага жыцця на роднай зямлі.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ  КАМІТЭТ.        РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.