Вясна будзе прыгожай і мірнай

Напачатку вясны кожная зямлячка ахутана клопатам, увагай, віншаваннямі. А галоўным падарункам у сённяшніх рэаліях стаў мір.

З гэтым суцэльна згодна ляхавічанка, прадстаўніца самай мірнай прафесіі –педагог, намеснік загадчыка ясляў-сада № 1 Ірына Гусак.
У сям’і Ірыны Уладзіміраўны – ваенная дынастыя, тут шануюць прафесію Радзіму абараняць.
Напярэдадні 8 сакавіка разам з кветкамі, віншаваннямі
ў адрас жанчын гучаць пажаданні, у тым ліку бязмежнага шчасця, моцнага здароўя  і мірнага неба над галавой.