Меры вымушаныя, але абавязковыя

Як паведамлялася ўжо ў сродках масавай інфармацыі, у тым ліку ў «ЛВ», для недапушчэння распаўсюджвання афрыканскай чумы свіней Брэсцкі аблвыканкам і Ляхавіцкі райвыканкам прынялі рашэнні (адпаведна № 500 ад 22.07.2013 г. і № 666 ад 5.08.2013 г.), згодна якіх Ляхавіцкі раён аб’яўлены буфернай зонай. Грамадзяне і фермеры, хто ў сваіх падсобных ці фермерскіх гаспадарках утрымліваў свіней, павінны былі арганізаваць іх забой для спажывання ці здачу пагалоўя. Тэрмін для выканання быў устаноўлены да 15 жніўня 2013 года.

Пытанне знаходзілася на кантролі ветэрынарнай службы. Па папярэдніх заяўках ад насельніцтва было забрана нетэхналагічнае пагалоўе: свінаматкі, кныры і парасяты вагой да 30 кілаграмаў. За такія вымушаныя страты насельніцтва атрымлівае грашовую кампенсацыю.
Аднак у ветэрынарную службу паступаюць сігналы ад грамадзян пра тое, што не ўсе ўладальнікі ліквідавалі ўласнае свінапагалоўе. А гэта — парушэнне Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ветэрынарнай справе», Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай ветэрынарнай службе Рэспублікі Беларусь», вышэйзгаданых рашэнняў аблвыканкама і райвыканкама і прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць згодна часткі 2 артыкула 15.38 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях — штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь (ад 2 да 5 мільёнаў рублёў).
Настойліва рэкамендуем грамадзянам, хто яшчэ не выканаў адпаведныя мерапрыемствы, тэрмінова здаць наяўнае пагалоўе свіней на мясаперапрацоўчыя прадпрыемствы вобласці ці забіць для ўласных патрэб.
Пасля выплаты кампенсацый (плануецца завяршыць да 28 жніўня) спецыяльна створаная камісія праверыць выкананне мерапрыемстваў па барацьбе з афрыканскай чумой свіней.
Павел СІЦЬКО,
галоўны ветурач раёна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *