Лес не церпіць свавольства

Ляхавіцкі лясгас паведамляе, што ў лясах Брэсцкай вобласці ўстанавіўся 3-і клас пажарнай небяспекі лясоў па ўмовах надвор’я. Уздоўж аўтамабільных дарог і чыгунак, на лугах, узлесках, меліярацыйных каналах узнікаюць выпадкі выпальвання мінулагодняй сухой травы. На палях спальваюцца ржышча, пажніўныя рэшткі, смецце, што часцяком прыводзіць да ўзнікнення пажараў у лясах і на тарфяніках.

Работнікі дзяржаўнай лясной аховы дзесяць разоў выязджалі на ўхіленне ўзгаранняў. Каб папярэдзіць лясныя пажары, знаходзячыся ў лесе, будзьце асцярожныя з агнём і строга выконвайце патрабаванні пажарнай бяспекі пры наступленні пажаранебяспечнага сезона. Не пакідайце непатушаныя крыніцы гарэння, тлення (запалкі, попел і іншае). Не выпальвайце сухое галлё, лясны подсціл, траву і іншыя лясныя гаручыя матэрыялы на землях ляснога фонду. Не пакідайце ў лесе прамасленыя або прамочаныя лёгкаўзгаральнымі вадкасцямі, а таксама іншымі гаручымі рэчывамі матэрыялы (паперу, тканіну, вату і г. д.).
Не выконвайце работы з адкрытым агнём на тарфяніках.
Просьба да ўсіх, хто бачыць дымы ў лясным масіве, неадкладна паведамляць па тэлефонах: у Ляхавіцкі лясгас –  2-17-30, Ляхавіцкае лясніцтва – 6-52-23, Мядзведзіцкае – 4-23-45, 4-22-47, Крывошынскае – 5-13-45, Куршынавіцкае –  6-65-90, Востраўскае – 3-26-45, Навасёлкаўскае лясніцтва – 4-63-11.
Згодна з артыкулам 16.40 КоАП Рэспублікі Беларусь, незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама ржышча і пажніўных рэшткаў на палях або непрыняцце мер па ліквідацыі палаў на зямельных участках цягне накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь. Згодна з артыкулам 16.21 КоАП Рэспублікі Беларусь, за парушэнне патрабаванняў па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў лясах ці на тарфяніках або забароны на іх наведванне, не пацягнуўшае знішчэнне або пашкоджанне лесу ці тарфянікаў, цягне накладанне штрафу ў памеры да 30 базавых велічынь.
Дзяніс ГЕРАСІМЕНКА, галоўны ляснічы Ляхавіцкага лясгаса.

Травяныя пажары прыводзяць да значнага зніжэння ўрадлівасці глебы. Ад спальвання сухой травы збядняецца відавы склад лугавой расліннасці і жывёльнага свету. Гінуць месцы гнездавання птушак. Агонь не шкадуе з’явіўшыхся на свет зайчанят, вожыкаў, земнаводных. Акрамя таго, гэта нярэдка прыводзіць да ўзнікнення пажараў у лясах і на тарфяніках, палосах ахоўных лесанасаджэнняў дарог.
Ляхавіцкая райінспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя звяртае ўвагу, што згодна з артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб раслінным свеце», выпальванне сухой расліннасці (сухіх дзікарослых раслін) і яе рэшткаў на корані забараняецца.
Разам з тым, акрамя накладання штрафу, прад’яўляецца прэтэнзія за прычыненне шкоды навакольнаму асяроддзю.
Аляксандр КУРЛОВІЧ,  галоўны спецыяліст Ляхавіцкай раённай інспекцыі  прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.