Чалавек прапаў. Ляхавіцкім РАСК адшукваюцца без вестак прапаўшыя

Ляхавіцкім РАСК адшукваецца без вестак прапаўшы Страмавус Віталій Мікалаевіч 23.08.1992 года нараджэння, які пражывае па адрасе: Брэсцкая вобласць, г. Ляхавічы, вул. Інтэрнацыянальная, д. 31, кв. 7. Ён 13 студзеня 2022 года паехаў на заробкі ў горад Маскву Расійскай Федэрацыі, і да цяперашняга часу яго месцазнаходжанне невядома.
Прыкметы адшукваемага: на выгляд 30 гадоў, рост сярэдні – 160–175 сантыметраў, сярэдняга целаскладу, твар круглы смуглы, вочы блакітныя, нос сярэдні, валасы прамыя цёмна-русыя, на лбе і макушцы ёсць лысіны, памер абутку – 42-43.
Быў апрануты: куртка чорнага колеру, чорныя джынсы, карычневы світар, чорныя туфлі.
Асаблівыя прыкметы: на галёнцы левай нагі ёсць след апёку, пад правым вокам – радзімка.
Просьба да ўсіх грамадзян, якім што-небудзь вядома пра месцазнаходжанне адшукваемага, паведаміць па тэлефонах: +37533-600-34-09, 6-22-21 або ў бліжэйшы аддзел міліцыі
па нумары 102.

Ляхавіцкім РАСК адшукваецца без вестак прапаўшы Каспяровіч Дзмітрый Іосіфавіч 15.05.1983 года нараджэння, які пражывае па адрасе: Ляхавіцкі раён, аг. Ліпск, вул. Савецкая, д. 14. Ён 17 сака-
віка 2022 года прыкладна ў 6.45 паехаў у горад Мінск, і да цяперашняга часу яго месцазнаходжанне невядома.

Прыкметы адшукваемага: на выгляд 40 гадоў, рост – 175–180 сантыметраў, сярэдняга целаскладу, еўрапейскага тыпу, вочы зялёныя, валасы светлыя кароткія.
Асаблівыя прыкметы: на галаве над левым вухам адсутнічае частка чарапной каробкі (увагнутасць), маўленне невыразнае.
Прыкметы адзення: цёмна-сіняя зімовая куртка з капелюшом і з мехавым каўняром, цёплыя камуфліраваныя штаны, чорныя цёплыя красоўкі з падэшвай белага колеру, чорная вязаная шапка з белай палоскай.
Просьба да ўсіх грамадзян, якім што-небудзь вядома пра месцазнаходжанне адшукваемага паведаміць па тэлефонах: 6-22-05, 2-17-48 або ў бліжэйшы аддзел міліцыі па нумары 102.