24 красавіка – Вялікдзень па календары праваслаўнай канфесіі

Паважаныя свяшчэннаслужыцелі, хрысціяне праваслаўнай канфесіі!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні са светлым святам Вялікадня. Радасць гэтага свята з’яўляецца кропкай адліку для новых добрых спраў, для дапамогі слабым і абяздоленым, адзінства дзеля міру і згоды ў грамадстве. Толькі разам, абапіраючыся на хрысціянскія каштоўнасці, мы зможам справіцца з усімі цяжкасцямі, прыйсці да шчасця і працвітання.
Няхай пяшчотны водар здобных кулічоў, звонкі смех і светлыя ўсмешкі блізкіх напоўняць гэты дзень сапраўдным цудам і выдатным
настроем. Няхай на душы заўсёды будзе спакойна, над галавой – мірнае і яснае неба, а побач – надзейныя і верныя сябры. Жадаем  моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, здзяйснення самых запаветных жаданняў.

РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.            РАЁННЫ   ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.

Паважаныя жыхары Ляхавіцкага раёна, вернікі праваслаўнай канфесіі!
Ад усёй душы віншую вас з вялікім святам Светлага Хрыстовага Уваскрэсення!
Гэта светлае свята сімвалізуе духоўнае абнаўленне і радасць жыцця, умацоўвае спрадвечныя каштоўнасці – веру, надзею, любоў, напаўняе сэрцы вернікаў асаблівым хваляваннем, глыбокай і шчырай радасцю, жаданнем тварыць добрыя справы.
Няхай выратавальнае свята Уваскрэсення Хрыстовага прынясе ўсім здароўе, шчасце, здзяйсненне самых добрых жаданняў і надзей!

Людміла ЖАЛНЕРЧЫК, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.