Ляхавіччына:ацяпляльны сезон завершаны

Сёлета ацяпляльны сезон з-за халоднага надвор’я быў значна падоўжаны. Згодна з рашэннем райвыканкама ў нашым раёне ён завяршаецца з 29 красавіка.
Адключэнне сістэм ацяплення спажыўцоў цеплавой энергіі будзе адбывацца паэтапна.
Спачатку на чарзе прамысловыя і іншыя арганізацыі, грамадскія і адміністрацыйныя будынкі. Затым спыніцца падача цяпла ў жыллёвы фонд. Пасля будуць школьныя і дашкольныя ўстановы адукацыі, установы аховы здароўя і іншыя.
Ацяпляльны сезон фінішуе, калі на працягу трох сутак сярэднясутачная тэмпература паветра вышэй за восем градусаў.