У сэрцы – Беларусь. У Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь у Ляхавічах адбыўся мітынг «У маім сэрцы – Беларусь»

БОЛЬШ ФОТА ТУТ

Другая нядзеля мая ў календары беларусаў прысвечана дзяржаўным сімвалам. У Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь у Ляхавічах адбыўся мітынг «У маім сэрцы – Беларусь», у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі працоўных калектываў і арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў.


Ганаровага права ўзняць сцягі Рэспублікі Беларусь, Брэстчыны і Ляхавіччыны ўдастоены дырэктар Ляхавіцкага лясгаса Сяргей Амбражэй, старшыня Конькаўскага сельвыканкама Дзмітрый Багушэвіч і навучэнка СШ № 1 – дыпламант III ступені рэспубліканскай навукова- практычнай канферэнцыі па нямецкай мове Вікторыя Буйко. Кожны з іх адзначыўся ў сваёй сферы дзейнасці, мае адпаведна працоўныя і вучэбныя поспехі.
Намеснік старшыні райвыканкама Святлана Юрлевіч ад імя раённай
улады шчыра павіншавала землякоў са святам, пажадала ўсім міру і працвітання.
Узмацнілі майскі святочны настрой творчыя нумары самадзейных калектываў раёна.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.