Яны выбралі спорт. У Ляхавічах ушаноўвалі работнікаў і ветэранаў фізічнай культуры і спорту, а таксама юных спартсменаў

БОЛЬШ ФОТА ПА СПАСЫЛЦЫ

Урачыста-святочна-віншавальнае мерапрыемства з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Юрыя Чаранкевіча, прысвечанае Дню работнікаў фізічнай культуры і спорту, прайшло ў мінулую пятніцу. І адбылося яно там, дзе гэта і належыць. Больш таго, дзе ўсе яго ўдзельнікі – арганізатары, ганаровыя госці і іншыя запрошаныя – адчуваюць сябе ў роднай стыхіі, у сваёй звыклай рабочай атмасферы. Дзе праводзяць ці, як у выпадку з ветэранамі галіны, правялі мегагадзіны часу, ведаюць кожную дошку на гульнявым паркеце, заўважаюць любую яго няроўнасць. І гэта – вялікая спартыўная зала СДЮШАР Ляхавіцкага раёна.

Адна са сцен залы аршынным надпісам вітае ўдзельнікаў спаборніцтваў. Ніжэй надпіс – «Мы выбіраем спорт».
І вось гэта сказана іменна пра іх. Людзей, якія служэнне фізічнай культуры і спорту зрабілі сваёй прафесіяй.
Стартавым «свістком» сталі святочныя віншаванні, адрасаваныя ўсім, хто любіць спорт, працуе на яго ніве, ветэранам, якія калі ўжо і не знаходзяцца ў штаце, працягваюць служыць яму верай, праўдай, сэрцам і заўсёды дарэчнай вопытнай парадай.
Кожны з ветэранаў фізкультурнай галіны атрымаў сваю порцыю глядацкіх і з боку арганізатараў свята сімпатый. Выражаны яны былі ў шчырых апладысментах, добрых і не менш шчырых словах-віншаваннях, памятных падарунках. Ім прысвяцілі музычнае рытмічна-дынамічнае выступленне ўдзельнікі клуба «Залаты ўзрост» аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН.
Увогуле, узнагарод было нямала – рознай вартасці, працоўным калектывам шэрага арганізацый і асобным фізкультурнікам-спартсменам раёна. У прыватнасці, былі адзначаны лепшыя па выніках 2021 года спартсмены-навучэнцы Ляхавіччыны. У складзе выдатнай дзясяткі значацца лёгкаатлеты, барцы дзюдо. А адзін з трэнераў адзінаборцаў, выкладчык СДЮШАР раёна Віктар Богуш названы лепшым настаўнікам з уручэннем адпаведнай статусу ўзнагароды. Сярод узнагароджаных – трэнеры-выкладчыкі, спецыялісты іншага профілю, тэхнічныя работнікі СДЮШАР і іншыя.
Гучаннем кларнета парадаваў удзельнікаў урачыстай падзеі выкладчык школы мастацтваў Мікалай Шклянік, свае пазнанні ў барацьбе дзюдо публіцы прадэманстравалі юныя выхаванцы СДЮШАР. Быў сяброўска-святочны чай, па завяршэнні
чаго было прапанавана папрактыкавацца ў стральбе з пнеўматыкі – у якасці фінішнага «дэсерту».

Іван КАВАЛЕНКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

За высокий профессионализм в работе, добросовестный труд иличный вклад в развитие отрасли физической культуры и спорта, и в связи с профессиональным праздником — Днём работников физической культуры и спорта награждены Почетной грамотой облисполкома: