В Ляховичском районе продолжается уборочная кампания

Адзін з вераснёўскіх клопатаў — уборка кукурузы. У СВК «Ляхавіцкі» гэта культура ўрадзіла на славу. На яе ўборцы задзейнічаны Мікалай Цыкман і Валерый Ракашэвіч.

Уборачная кампанія ў раёне працягваецца: бульба, лён, кукуруза, цукровыя буракі – ці не ўсё пералічанае яшчэ на полі. Асабліва ажыўлена на бураковых плантацыях у трох гаспадарках: СВК “Жарабковічы”, “Шлях новы”, ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс” – у гэтых сельгаскааператывах сёлета вырошчвалі салодкія караняплоды.
Як толькі Жабінкаўскі цукровы завод выдзеліў квоты на пастаўку цукровых буракоў, першым прыступіў да ўборкі “Шлях новы”, які перадаў эстафету райаграсэрвісу.
У СВК “Жарабковічы” з пасеяных 1544 гектараў салодкіх караняплодаў убрана 542 гектары – 35,1 працэнта. Тры гаспадаркі накапалі ў суме 25217 тон буракоў, вывезлі на прыёмныя пункты 24321 тону. Фактычна ўборка гэтай культуры толькі пачалася, сярэдняя ўраджайнасць 465,6 цэнтнера з гектара – вышэйшая толькі ў Баранавіцкім раёне.
Самыя вялікія бураковыя плантацыі – у СВК “Жарабковічы”. Сёлета тут на 100 гектараў павялічаны пасевы гэтай культуры ў параўнанні з мінулым годам. У выніку да ўборкі – 750 гектараў. На “Холмеры” працуюць 2 экіпажы механізатараў: Юрый Славута і Віктар Кляменя, Сяргей Салагуб і Дзмітрый Лук’янчык, якія ўбралі 208 гектараў буракоў пры ўраджайнасці 543,9 цэнтнера з гектара. Грузавыя аўтамабілі штодзень трымаюць курс на цукровы завод.
Рэнтабельнасць вытворчасці, дзякуючы механізацыі, значна павялічылася. Летась сабекошт тоны цукровых буракоў складаў 172 тысячы рублёў.
Як зазначае намеснік старшыні гаспадаркі Антон Булаты, вырошчваць цукровыя буракі эканамічна выгадна яшчэ і па той прычыне, што культура запатрабаваная на цукровых заводах: ёсць попыт, ёсць і цана.
Буракасеючыя гаспадаркі раёна плануюць убраць ураджай згодна абласнога графіка да першых замаразкаў.
Аліна ЛАПІЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *