Паважаныя ветэраны, людзі сталага ўзросту!

1 кастрычніка наш раён, як і ўся краіна, адзначае Дзень пажылых люзей. Ён прыходзіцца на тую пару залатой восені, калі прырода з любоўю дорыць свае кветкі і фарбы, дзеліцца багатым ураджаем, радуе мяккімі промнямі сонца. Гэты дзень – сімвал пераемнасці пакаленняў, сувязі часоў, без якіх немагчыма развіццё чалавецтва. Усім сваім жыццём вы заслужылі павагу і ўдзячнасць. Вы на сабе паспыталі выпрабаванні ваенных гадоў, добрасумленна працавалі ў мірны час, добраўпарадкоўвалі наш раён, стваралі і захоўвалі ўсё, чым мы сёння ганарымся. Ваша моцная воля, актыўная жыццёвая пазіцыя, невычэрпная энергія з’яўляюцца прыкладам для моладзі. Многія з вас, нягледзячы на ўзрост, працягваюць працаваць, займаюцца грамадскай дзейнасцю, удзельнічаюць у выхаванні падрастаючага пакалення.
Прыміце словы шчырай удзячнасці за вашу працу, цярпенне, вытрымку! Жадаем вам моцнага здароўя, душэўнага спакою, цяпла і любві блізкіх людзей.

Раённы выканаўчы камітэт.                            Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *