Інтарэсы незалежнай краіны

Беларусы сёння сваю значнасць на сусветнай карце зразумелі выдатна. І незалежнасць – гарант бяспекі і шчаслівага жыцця – сёння не проста словы, а сімвал нашай няскоранасці. Прэзідэнт у сваім выступленні на ўрачыстым сходзе да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, як заўжды, моцна, важка, па паліцах расклаў тое, што адбываецца вакол нас, і як мы трымаемся ў свеце, дзе ўсё часцей гучаць словы «вайна», «інфармацыйная атака» і г. д.
Нашы інтарэсы відавочны. І суседнія краіны разглядаюць Беларусь, як моцную краіну, у якой свой курс на развіццё, свая палітыка, накіраваная перш за ўсё на дабрабыт сваіх жыхароў. Таму і сёння размову з намі вядуць як з моцным іграком, які адчувальна ўплывае на жыццё суседніх краін.
Увогуле, санкцыйнасць паводзін і агрэсіўнасць для беларусаў не ўласцівы. А вось заходнія суседзі, толькі «за», каб у сваіх жа жыхароў былі праблемы з ацяпленнем, скаладанасці з палівам, на паліцах быў не самы багаты выбар, але ж… будуць уводзіць санкцыі супраць Беларусі. Ну і хто тут па-даросламу займаецца палітыкай?!
Нам, моладзі, пашчасціла бачыць Беларусь незалежнай, ведаць, што мы пад надзейнай абаронай, мы ніколі не былі агрэсарамі і заўжды абаранялі сваю зямлю! І, дзякуй Богу, што нам гэта перадалося генетычна. Падчас рэспубліканскай акцыі «Спяём гімн разам» у кожным горадзе рэспублікі з усведамленнем кожнага радка нашага беларускага гімна, мы спявалі словы, з якімі крочым па незалежным шляху.
Маргарыта КУХТА-МАСЛОЎСКАЯ.