Работа пэўная, няпоўная. Адным з пытанняў апошняй у жніўні апаратнай нарады ў старшыні райвыканкама значылася «Аб навядзенні парадку на зямлі на тэрыторыі Конькаўскага сельсавета»

Конькаўскі стаў апошнім сельсаветам раёна, парадак на землях якога быў прааналізаваны ў фармаце апаратнай нарады. Усе іншыя адміністрацыйныя тэрыторыі Ляхавіччыны падобны экзамен прайшлі раней.
Конькаўскі сельсавет
мае некаторыя свае адмысловасці. Напрык-лад, сумежную блізкасць з буйнымі Баранавічамі, чым, як можна меркаваць, у асноўным і тлумачыцца факт запатрабаванасці размешчаных у яго межах зямельных участкаў. Тэрыторыя сельсавета складае 6124,78 гектара і з’яўляецца самай «сціплай» у раёне. З нядаўняга часу абавязкі кіраўніка мясцовай адміністрацыі выконвае Мікалай Прыхач, які, па ўласным прызнанні, паспеў пабываць яшчэ пакуль не ва ўсіх лакацыях «сваёй» тэрыторыі.
У дакладзе Мікалай Прыхач адзначыў, што ў сельсавет уваходзіць 13 населеных пунктаў агульнай колькасцю жыхароў
1610 чалавек, з якіх амаль што тысяча знаходзіцца ў працаздольным узросце. Адным з прадпрыемстваў, якія забяспечваюць
мясцовае насельніцтва працоўнымі месцамі, з’яўляецца ААТ «Шлях новы». З размешчаных у межах населеных пунктаў 1833 гектараў зямель у пастаянным карыстанні ААТ знаходзіцца 891 гектар. Астатняя зямля замацавана за арганізацыямі прамысловасці, транспарту, сувязі, энергетыкі і іншага кшталту юрыдычнымі асобамі, цікавымі ў тым ліку і з пункту гледжання магчымасцяў для працаўладкавання. Як, дарэчы і ў працяг тэмы сказаць, сетка гаспадарча-камерцыйных структур прыватнага характару. На варту па ахове здароўя мясцовых жыхароў «пастаўлены» Дараўская амбулаторыя ўрача агульнай практыкі і Конькаўскі ФАП, аду-кацыйна-выхаваўчым мэтам падрастаючага пакалення служаць размешчаныя ў названых аграгарадках два вучэбна-педагагічныя комплексы.
На ўсіх гэтых, а таксама не пералічаных аб’ектах і асобных тэрыторыях сельсавета ў ідэале павінен….


Працяг  чытайце ў «Ляхавіцкім весніку» ў матэрыяле «Работа пэўная, няпоўная» ад 31  жніўня 2022 г.