Не толькі юныя гандбалісткі і лёгкаатлеткі ўслаўляюць Ляхавіччыну спартыўную

Настасся Пабягайла атрымала каштоўны падарунак.

Усё больш гучна заяўляюць пра   сябе і  дзяўчаты, якія ў якасці гульнёвага віду спорту выбралі футбол.

4-класніца гімназіі Настасся Пабягайла  4-ы год займаецца  футболам разам са сваімі равесніцамі пад кіраўніцтвам вопытнага трэнера  Васілія Бут-Гусаіма.  На футбольным полі яна – паўабаронца.  Прычым, паказвае такія адметныя вынікі, што адзіная з ляхавіцкіх спартсменак трапіла ў склад юніёрскай зборнай Брэсцкай вобласці па футболе, ўдзельнічала ў першынстве Рэспублікі Беларусь па футболе сярод  дзяўчынак  2004 года нараджэння.

Пра тое, што наша Настасся  выступіла паспяхова,   выдатна зарэкамендавала сябе, сведчыць прыемны факт. Менавіта Настассі Пабягайла і яшчэ адной удзельніцы каманды Брэсцкай вобласці як найбольш перспектыўным спартсменкам была ўручана фірменная форма футбалістак. А нядаўна трэнер Васілій Бут-Гусаім перадаў  таленавітай  спартсменцы і бутсы фірмы “Адыдас” ад старшага трэнера Брэсцкай вобласці па футболе Анатолія Новака.

Магчыма, у новых бутсах і  галы будуць забівацца яшчэ больш і хутчэй.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *