В начале октября на базе 17-го отдельного батальона связи в Ляховичском районе прошли соревнования

Прапаршчык Паўленка за настройкай радыёстанцыі

На пачатку кастрычніка  на базе 17-га   асобнага батальёна сувязі праводзіўся заключны этап спаборніцтваў на лепшага спецыяліста ў войсках  сувязі і радыётэхнічнага забеспячэння  ВПС і войскаў СПА. Асноўная мэта мерапрыемства — павышэнне прафесійнай падрыхтоўкі воінаў- сувязістаў, удасканаленне іх палявой вывучкі, стымуляванне прафесійна-службовага  росту.

Батальён прымаў гасцей з усіх воінскіх часцей  і падраздзяленняў сувязі ВПС і войскаў СПА.  У ходзе спаборніцтваў ваеннаслужачыя адпрацоўвалі нарматывы па ўваходжанні  ў сувязь на радыёстанцыях, адпраўцы тэлеграфнай карэспандэнцыі. Спаборніцтва паміж сувязістамі было  напружаным.  Усе ўдзельнікі спаборніцтваў даказалі, што яны лепшыя ў сваіх падраздзяленнях — сапернікаў аддзялялі адзін ад аднаго секунды. Высокую ацэнку  заслужылі прадстаўнікі 17-га  асобнага батальёна сувязі — экіпаж апаратнай тэлеграфнага ўзвода прапаршчыка Дзмітрыя  Шапялевіча.

Камісіі на чале  з начальнікам  войскаў сувязі і радыётэхнічнага забеспячэння ВПС і войскаў СПА палкоўнікам Алегам Мішчанкам было не так проста вызначыць пераможцу.

Спаборніцтва паказала, што ў ВПС і войсках СПА сувязь надзейная — яе забяспечваюць сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы.

Аляксандр КУДРАШОЎ,

камандзір 17-га асобнага

батальёна сувязі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *