Деревня Туховичи собрала гостей на праздник

Землякі віталі старэйшую тухавічанку Вольгу Тадра

У кожнага чалавека ёсць свая маленькая радзіма, месца, дзе ён нарадзіўся, рос, сталеў, адкуль пайшоў у самастойнае жыццё. Гэты край застаецца самым дарагім і родным. Бо ён на ўсё жыццё дае сілу і духоўную моц, сюды хочацца вяртацца зноў і зноў.

У мінулую пятніцу землякоў і гасцей на сваё свята “Па-суседску   мы жывём” сабрала вёска Тухавічы.

Вядучыя распавядалі пра гісторыю стварэння мясцовага торфабрыкетнага завода, які сёлета адзначыў сваё саракагоддзе. Дырэктар прадпрыемства Міхаіл Хаміцэвіч з асаблівай павагай называў  імёны лепшых працаўнікоў завода. Усе яны былі ўзнагароджаны граматамі і каштоўнымі падарункамі.

Узгадалі і былых кіраўнікоў ТБЗ, гучалі прозвішчы яго ветэранаў. Убачылі і цікавыя здымкі. На іх шмат людзей, якія зусім маладымі пачыналі сваю працоўную дзейнасць на родным прадпрыемстве.

Не менш шчымліва ўспрымаліся і фотакадры з адлюстраваннем вёскі, якая з кожным годам усё прыгажэе, набывае сваю непаўторнасць і самабытнасць.

Шчырыя словы віншавання сказаны сямейным парам, якія пражылі разам 50 гадоў: Мікалаю і Аляксандры Качанам, Анатолію і Надзеі Кусянковым. Таксама не абышлі ўвагай сярэбраных юбіляраў: Івана і Любоў Зубікаў, Анатолія і Ніну Лешыкаў.

Шаноўны госць і доўгажыхар вёскі  Вольга Іванаўна Тадра  павіншавала землякоў  са святам і пажадала даўгалецця ўсім прысутным у зале.

Прагучалі віншаванні ў адрас маладых бацькоў  Вольгі і Віктара Чэшкаў: іх сынок Мацвей – самы маленькі жыхар вёскі.

Як заўсёды, свята не абышлося без выставы работ мясцовай майстрыхі-вышывальшчыцы Тамары Петух. Яе прыгожыя і непаўторныя карціны сустракалі гасцей свята ў фае СДК.

На працягу мерапрыемства панаваў святочны настрой – гучалі песні, дарылі кветкі і падарункі, была падзяка за    добрыя справы, за працоўныя рукі, якія не ведаюць стомы.

Марыя ПАЛХОЎСКАЯ,

пенсіянерка, в. Тухавічы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *