24 кастрычніка 1943 года выйшаў у свет першы нумар ляхавіцкай раёнкі. Шчыра віншуем з юбілеем нашых чытачоў, любімую газету і ўсіх, хто ў розны час працаваў у ёй!

Паважаныя калегі! Сардэчна віншую вас з  70-годдзем з дня выхаду першага нумара газеты «Ляхавіцкі веснік».

Сем дзесяцігоддзяў газета ўпэўнена крочыць па жыцці. Многае змянілася за гэты час, але заўсёды газета выконвала сваё галоўнае прызначэнне – служыць людзям. Яе старонкі захавалі для нашчадкаў подых самых розных гістарычных падзей, сталі сапраўдным летапісам Ляхавіцкага раёна.

За час свайго існавання газета прайшла шлях станаўлення і развіцця, заўсёды аб’ектыўна, на высокім прафесійным узроўні асвятляючы праблемы і пытанні грамадска-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага, культурнага жыцця рэгіёна.

Жадаю супрацоўнікам рэдакцыі газеты, аўтарскаму актыву, чытачам моцнага здароўя, шчасця, аптымізму, творчага натхнення, поспехаў у працы, міру і дабрабыту.

Лілія АНАНІЧ,

першы намеснік Міністра інфармацыі

Рэспублікі Беларусь.

Былых і сённяшніх супрацоўнікаў рэдакцыі, аўтарскі актыў, усіх чытачоў раёнкі

шчыра і сардэчна віншуем з 70-гадовым юбілеем газеты!

Яе лёс непарыўна звязаны з лёсам раёна. Усе 70 гадоў раённая газета стварае летапіс роднага краю, была і застаецца сапраўднай школай майстэрства для некалькіх пакаленняў супрацоўнікаў і пазаштатных аўтараў.

Многае змянілася за гэты час. Мяняліся аб’ём і назва выдання, паліграфічнае выкананне, тэматыка публікацый. Але заставалася галоўнае: раённая газета заўсёды блізкая чытачам, расказвае аб асноўных падзеях, пра людзей, якія множаць славу нашага горада і раёна, пра важныя падзеі гістарычнага шляху.

Няпростая місія – данесці да чытача свежую і аб’ектыўную інфармацыю аб падзеях, планы і перспектывы развіцця нашага раёна, вобласці, краіны. Высокі прафесіяналізм супрацоўнікаў рэдакцыі, уменне глыбока аналізаваць праблемы, аб’ектыўнасць, адкрыты дыялог з чытачамі дазваляюць выданню быць запатрабаваным і папулярным. А шматлікія перамогі газеты ў творчых конкурсах і спаборніцтвах гэта пацвярджаюць.

Праца работнікаў газеты заўсёды была прыкладам прафесійнага майстэрства. Заставайцеся і надалей вернымі лепшым традыцыям журналістыкі.

Жадаем калектыву рэдакцыі, аўтарскаму актыву і чытачам газеты моцнага здароўя, дабрабыту, стваральнай энергіі, творчых знаходак, прафесійных поспехаў!

Раённы выканаўчы камітэт                                          Раённы Савет дэпутатаў

Шаноўныя калегі! Паважаныя сябры! Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды 70-годдзя вашага выдання.

Прыемна адзначыць, што сярод перыядычных выданняў «Ляхавіцкі веснік» вызначаецца актуальнай тэматыкай, высокім журналісцкім майстэрствам, паўсядзённай сувяззю з чытачамі. Аб гэтым сведчаць многія абласныя і рэспубліканскія ўзнагароды. Творчая біяграфія многіх вядомых беларускіх аўтараў пачыналася менавіта на старонках ляхавіцкай раённай газеты. Сённяшнія супрацоўнікі рэдакцыі ўзбагачаюць лепшыя традыцыі сваіх папярэднікаў, таленавіта і ўзнёсла адлюстроўваюць стваральную працу землякоў.

Ад усёй душы жадаем супрацоўнікам рэдакцыі, пазаштатным аўтарам, чытачам газеты добрага здароўя, дабрабыту, натхнення, новых творчых дасягненняў.

З павагай, старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз журналістаў»

Георгій ТАМАШЭВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *