У Ляхавічах стартаваў ІІ адкрыты турнір па лёгкай атлетыцы памяці майстра спорту міжнароднага класа, чэмпіёна Еўропы Г. І. Валюкевіча

БОЛЬШ ФОТА ТУТ

У Ляхавічах стартаваў ІІ адкрыты турнір па лёгкай атлетыцы памяці майстра спорту міжнароднага класа, чэмпіёна Еўропы Г. І. Валюкевіча сярод юнакоў і дзяўчат 2007 года нараджэння і маладзейшых.

Да турніру прымеркавана  і адкрыццё бегавых дарожак стадыёна «Колас» пасля капітальнага рамонту.

 Праграма ІІ адкрытага турніру па лёгкай атлетыцы памяці майстра спорту міжнароднага класа, чэмпіёна Еўропы Г. І. Валюкевіча

23-24 верасня, г. Ляхавічы, стадыён «Колас»

23 верасня
13.20 – адкрыццё ІІ адкрытага турніру па лёгкай атлетыцы;

у праграме адкрыцця турніру — адкрыццё бегавых дарожак стадыёна пасля капітальнага рамонту;

з 14.00 – спартыўныя спаборніцтвы (бег, спартыўная хадзьба, скачкі, кіданне).

24 верасня
з 9.30 – спартыўныя спаборніцтвы (бег, скачкі);
11.30 – узнагароджанне, закрыццё спаборніцтваў