Хто хоча быць выратавальнікам?

Быць выратавальнікам можа не кожны. Гэта адказная і ганаровая праца. У маладых людзей ва ўзросце да 28 гадоў зараз маецца магчымасць уладкавацца на службу па кантракце ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. Хто патрабуецца ў РАНС?
Пажарны-выратавальнік і вадзіцель пажарнага аварыйна-выратавальнага аўтамабіля. Для тых, хто не служыў ва Узброеных Сілах Беларусі, гэта альтэрнатыва тэрміновай вайсковай службы.
Тэлефоны для даведак 6-04-86, 8-033-387-39-17.
Дзмітрый БЕРТАШ,
намеснік начальніка РАНС