Пайшло цяпло. На Ляхавіччыне з 22 верасня стартаваў ацяпляльны сезон

На Ляхавіччыне з 22 верасня стартаваў ацяпляльны сезон і пачалося паэтапнае падключэнне сістэм ацяплення спажыўцоў цеплавой энергіі.
Спачатку батарэі сагрэюцца ў дзіцячых садах, школах і медустановах, іншых аб’ектах сацыяльнай сферы, расказаў «ЛВ» намеснік стар-шыні райвыканкама Аляксей Галяк.
Потым на чарзе – жыллёвы фонд: у кватэрах пацяплее тады, калі сярэднясутачная тэмпература на працягу пяці сутак будзе 8 градусаў і ніжэй. У адміністрацыйных будынках і прамысловых прадпрыемствах падключаць ацяпленне ў апошнюю чаргу.
Калі дзённая тэмпература вуліч-нага паветра перасягне 10-градусную адзнаку, то для забеспячэння рацыянальнага расходу паліва будзе прымяняцца рэжым працеплівання, адзначылі ў райвыканкаме.
Наталля ПЕРАПЕЧКА